13–14 лютага ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку адбыўся адборачны этап Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь рэспубліканскага моладзевага праекта «100 ідэй для Беларусі».
Два дні насычанай праграмы ўключалі ў сябе ўрачыстае адкрыццё адборачнага тура, прэзентацыю аўтарскіх праектаў, інтэлектуальныя гульні, майстар-класы для ўдзельнікаў, абарону распрацовак, дзе праводзілася абмеркаванне ідэі, а таксама выказваліся прапановы па яе рэалізацыі, урачыстае падвядзенне вынікаў.
Было прадстаўлена больш за 100 ідэй на розныя тэмы. Сярод іх развіццё малога бізнесу, паляпшэнне экалагічнай сітуацыі, мадэрнізацыя адукацыі і аховы здароўя, падтрымка сацыяльна неабароненых груп насельніцтва і многае іншае.
Студэнткі філалагічнага факультэта Кузіч Аксана (4 курс, «Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)») і Свірыдовіч Карына (3 курс, «Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)») прадставілі свой праект «"Відушчае толькі сэрца...": папулярызацыя творчасці людзей з НЕабмежаванымі магчымасцямі», які прысвечаны людзям з асаблівасцямі і замацаванню нацыянальнай афарыстычнай спадчыны на гарадской прасторы Беларусі. Карына і Аксана атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў.
Віншуем дзяўчат і жадаем далейшых поспехаў!