5 верасня да Дня беларускага пісьменства выкладчыкамі кафедры беларускага і рускага літаратуразнаўства і журналістыкі З.П.Мельнікавай, С.М.Шчэрбай, А.С.Кавалюк у Адукацыйна-асветніцкім цэнтры імя У.А.Калесніка была праведзена прэзентацыя новых выданняў «Праз сябе – да Сусвету: кніга пра Алеся Разанава» і «Вандроўнік. Дарогамі Міколы Купрэева».
У мерапрыемстве прыняў удзел вядомы берасцейскі пісьменнік, журналіст, педагог Мікола Сянкевіч, які прадставіў студэнтам філалагічнага факультэта сваю творчасць, новыя кнігі калег па пяру, чарговы выпуск часопіса «Жырандоля».
Студэнты выявілі шчырую зацікаўленасць да творчасці пісьменнікаў краю і выказалі жаданне новых сустрэч.