18 кастрычніка студэнты першага курса наведалі прэзентацыю выставы «Усё жыве іменем..». Наведвальнікі пазнаёміліся з артыкуламі маладых філолагаў, прысвечанымі ўжыванню імёнаў у кантэксе мастацкіх твораў класікаў і сучасных беларускіх аўтараў.
Навуковыя працы аўтараў-пачынальнікаў пераканаўча паказалі: імя мастацкага тэксту стварае запамінальныя партрэты славутых продкаў і нашых сучаснікаў, перадае атмасферу беларускай мінуўшчыны ў гістарычнай прозе, маляўнічыя пейзажы малой радзімы ў аўтабіяграфічнай, фантастычныя карціны будучыні ў аўтарскіх казках жанру фэнтэзі.
Спадзяёмся, што знаёмства са студэнцкімі навуковымі працамі натхніць першакурснікаў да ўласных пошукаў у галіне найцікавейшай навукі пра ІМЁНЫ – ЛІТАРАТУРНАЙ АНАМАСТЫКІ!