ЗІМІНСКАЯ (ТРАФІМУК) АКСАНА ЯЎГЕНАЎНА

дырэктар дзяржаўнай установы спецыяльнага навучання “Цэнтр каракцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі “Веда” г. Брэста”

Зімінская (Трафімук) Аксана Яўгенаўна нарадзілася ў 1968 г.. Атрымала вышэйшую адукацыю (у 1990 годзе закончыла Брэсцкі педагагічны інстытут імя А.С. Пушкіна).

Працавала выхаваўцам у дашкольнай установе, практычным псіхолагам гімназіі № 2 г. Брэста. З 1998 года з’яўляецца дырэктарам цэнтра каракцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі “Веда”.

Пад кіраўніцтвам Трафімук А.Я. у ЦКРНіР “Веда” на высокім метадычным узроўні арганізавана праца ў дыягнастычным, карэкцыйным і кансультатыўным напрамку. Вопыт працы ўстановы неаднаразова вывучаўся на раёных і абласных семінарах. У 2002 годзе калегіяй абласнога ўпраўлення навучання Цэнтр быў адзначаны, як эфектыўная ўстанова, у якой створаны неабходныя ўмовы для аказання карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця па месту жыхарства.

Супрацоўнікі Цэнтра укараняюць новыя педтэналогіі: пясочная тэрапія, сказкатэрапія, методыка Глена Домана, базальная стымуляцыя, падтрымліваючая камунікацыя, арттэрапія

За час кіраўніцтва Трафімук А.Я. цэнтр стаў каардынатарам метадычнай дапамогі настаўнікам-дэфектолагам і педагогам-псіхолагам Маскоўскага раёна г. Брэста. Пры актыўнам удзеле дырэктара праводзяцца раённыя метадычныя об’яднанні настаўнікаў-дэфектолагаў і педагогаў-псіхолагаў; семінары-практыкумы, педагагічныя канферэнцыі і фестывалі.

Пад рэцэнзіяй Трафімук А.Я. надрукаваны метадычныя дапаможнікі: “Метадычныя рэкамендацыі па арганізаванню працы педагога-псіхолага установы навучання”, “Мадэль сацыяльна-псіхалагічнага суправаджання дзяцей з АПФР ва ўстанове навучання”.

За апошнія гады праведзена значная праца па ўзмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы установы, праводзіцца праца па стварэнню безбар’ернага асяроддзя для дзяцей-калясачнікаў.

Аксана Яўнен’еўна за час працы зарэкамендавала сябе як адказны і выканаўчы кіраўнік, праяўляючы інітыятыву. Карыстаецца аўтарытэтам у калектыве ЦКРНіР “Веда” і сярод прафесійнай супольнасці.