Адкрылася выстава старадрукаў

На кафедры беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі  адкрылася выстава старадрукаў, прысвечаная 550-годдзю выдання «Брэсцкай Бібліі» і 525-годдзю «Статута ВКЛ 1588 г.». Прадстаўленыя кнігі, сярод якіх часаслоў, псалтыр ды іншыя, узяты з уласнай калекцыі кандыдата філалагічных навук, дацэнта Івана Сацуты.

Свой шлях «Брэсцкая Біблія» пачала менавіта на нашай зямлі, у Брэскай друкарні (1563 г). Знакамітая «Брэсцкая», або «Радзівілаўская», Біблія была для свайго часу самым фундаментальным і прыгожа аформленым выданнем Святога Пісання ў Вялікім Княстве Літоўскім. Даследчыкі са стагоддзя ў стагоддзе, характарызуючы кнігу,  выкарыстоўваюць азначэнні «самая», «выбітная», «унікальная». Ініцыятарам яе выдання стаў бадай самы ўплывовы магнат Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўны і ваенны дзеяч, актыўны прыхільнік рэфармацыі Мікалай Радзівіл Чорны. Выданне адметнае багаццем афармлення: у кнізе – два гравіраваныя тытульныя лісты (асобна для Старога і Новага Запаветаў), а таксама вялікая колькасць арнаментаваных заставак, канцовак ды ініцыялаў. Упрыгожваюць і дапаўняюць тэкст 14 гравюр-ілюстрацый з біблейскімі сюжэтамі.

Трэцяя рэдакцыя «Статута Вялікага Княства Літоўскага» была падпісана да друку 1 снежня 1588 года Львом Сапегам у Берасці.

Кафедра беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі

Поделиться: