Адкрыты конкурс чытальнікаў "Таямніцы слова і думкі"

27 лютага 2012 года адбыўся адкрыты конкурс чытальнікаў "Таямніцы слова і думкі", які ўжо стаў традыцыйным. Сёлета ён быў прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Я. Купаля і Я. Коласа.

У конкурсе прынялі ўдзел студэнты вышэйшых навучальных устаноў Брэсцкай вобласці, навучэнцы школ, ліцэяў і гімназій г. Брэста. Пераможцы вызначаліся ў двух аддзяленнях – выканаўчым і аўтарскім.

У першым з іх пераможцамі сталі Кацярына Цабрук (сацыяльна-педагагічны факультэт БрДУ імя А.С. Пушкіна) і Ангеліна Дземідзюк (ДУА "Брэсцкі абласны ліцэй імя П.М. Машэрава"). Другое месца падзялілі Вікторыя Атрошчанка (ДУА "Ліцэй № 1 імя А.С. Пушкіна") і Таццяна Чмель (філалагічны факультэт БрДУ імя А.С. Пушкіна). Трэцяе месца было прысуджана Лізавеце Чабурка (ДУА "Гімназія № 6 імя маршала Савецкага Саюза Г.К. Жукава") і Ўладзіславу Гоціну (ДУА "СШ № 26 г. Брэста").

У аўтарскім аддзяленні перамагла Юлія Пятровіч (юрыдычны факультэт БрДУ імя А.С. Пушкіна). Другое і трэцяе месцы адпаведна занялі Крысціна Леснік (філалагічны факультэт БрДУ імя А.С. Пушкіна) і Андрэй Ганчар (факультэт банкаўскай справы Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта).

Арганізатарамі конкурсу былі аддзел выхаваўчай працы з моладдзю, філалагічны факультэт, студэнцкі клуб, прафсаюзны камітэт студэнтаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.

Арганізацыйны камітэт

Поделиться: