Адкрыты ўніверсітэцкі фестываль «Старт пакаленняў»

15-16 мая 2015 г. на базе БрДУ імя А.С. Пушкіна праводзіўся адкрыты ўніверсітэцкі фестываль «Старт пакаленняў» сярод вучнёўскай моладзі і работнікаў вышэйшых навучальных устаноў г. Брэста, арганізаваны ў рамках Рэспубліканскага фестывалю «Старт пакаленняў» (у адпаведнасці з пастановай калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26.11.2014 №13.4 «Аб выніках дзейнасці рэспубліканскага галіновага фізкультурна-спартыўнага клуба «Буравеснік»).

У фестывалі прынялі ўдзел выхаванцы дзіцячых садкоў, вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, студэнты і работнікі БрДУ імя А.С. Пушкіна і БрДТУ.

У рамках фестывалю праходзіў шэраг спартыўных мерапрыемстваў: лёгкаатлетычнае мнагабор’е, спаборніцкі конкурс па баскетболе «Снайпер», таварыская сустрэча па стрытболе сярод студэнтаў БрДУ імя А.С. Пушкіна і БрДТУ, плаванне, камбінаваная сямейная эстафета «Мама, тата і я – спартыўная сям’я», спартыўнае свята, прысвечанае Дню работніка фізічнай культуры і спорту. Агульная колькасць удзельнікаў склала каля 200 чалавек.

Поделиться: