Беларускасць як з’ява

Круглы стол пад назвай “Беларускасць як з’ява” адбыўся ва ўніверсітэце 6 сакавіка 2013 года. Дыскусійны клуб універсітэта і прадстаўнікі суполкі “Бацькі.BY” абмеркавалі пытанні этнічнай і нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, а таксама складанасці захавання беларускасці ў сучасных глабалізацыйных умовах. Выказалі цікавыя і слушныя думкі па праблеме пашырэння ўжытку беларускай мовы ў сістэме адукацыі і паўсядзённым жыцці. Удзельнікі дыскусіі адзначылі важнасць мовы як этна- і нацыятворчага фактару.

Традыцыі і звычаі беларускага народу былі адзначаны як яго безумоўныя каштоўнасці, якія трэба берагчы для будучых пакаленняў, і кожны беларус нясе адказнасць за захаванне беларускай самабытнасці. Мэта гэтага і іншых мерапрыемстваў Дыскусійнага клуба – праца па папулярызацыі беларускай культуры, выхаванні актыўнай грамадзянска-патрыятычнай пазіцыі. Напрыканцы была абвешчана тэма наступнага пасяджэння Дыскусінага клубу – “Беларуская ментальнасць”.

Г.І.Іванчын,
памочнік рэктара

Поделиться: