-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
+375 162 21-65-17 (телефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 21-06-68 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by -
Услуги
Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання
2017 год, які з’яўляецца Годам навукі ў Беларусі, адметны юбілеем сусветнай значнасці, што ўнесены ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА – 500-годзем беларускага кнігадрукавання. У 1517 г. асветнік і гуманіст Францыск Скарына надрукаваў у Празе першую беларускую і ўсходнеславянскую кнігу «Псалтыр». 14–15 верасня 2017 г. у Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся міжнародны кангрэс «500 гадоў беларускага кнігадрукавання», які прайшоў пад патранатам ЮНЕСКА. Яго арганізатарамі выступілі Міністэрства культуры і Нацыянальная бібліятэка Беларусі,
суарганізатарамі – Цэнтральнаеўрапейская ініцыятыва, Бібліятэчная асамблея Еўразіі пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД і шэрагу іншых партнёраў. Удзел у кангрэсе прынялі больш за 600 аўтарытэтных спецыялістаў устаноў культуры, навукі і адукацыі з 24 краін свету.
Асноўнай тэмай у час пленарнага і секцыйных пасяджэнняў, «круглых сталоў» была асоба Ф. Скарыны, яго дзейнасць і спадчына. Сярод удзельнікаў кангрэса быў загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў БрДУ імя А.С. Пушкіна, доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Мікалаевіч Вабішчэвіч, які прадставіў даклад аб ушанаванні памяці Ф. Скарыны ў Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг. На адкрытай падчас кангрэса міжнароднай выстаўцы «Францыск Скарына і яго эпоха» экспанаваліся арыгіналы і факсіміле першых друкаваных кніг ХV–XVII стст., у тым ліку Біблія Іагана Гутэнберга (1450-я гг.), а таксама арыгінальныя пражскія і віленскія выданні Ф.Скарыны 1517–1525 гг. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Кафедра гісторыі славянскіх народаў