-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
+375 162 21-65-17 (телефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 21-06-68 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by -
Услуги
Да Года малой радзімы
Падыходзіць да завяршэння насычаны цікавымі падзеямі і ўражаннямі 2018 год, абвешчаны кіраўніком нашай дзяржавы Годам малой радзімы. Малая радзіма… Яе гучанне ў кожнай чалавечай душы вельмі значнае. Радзіма – гэта святы і працоўныя будні, гэта песні, у якіх раскрываецца душа чалавека. Радзіма – гэта родны дом, дзе нарадзіўся і жыве чалавек, гэта палі і сцежка каля хаты. Радзіма – гэта вёска, горад, універсітэт, дзе вучыцца моладзь, інтэрнат, дзе жывуць студэнты. Прызнанне ў любові да радзімы чалавек можа выказаць у паэтычных словах, у песнях, у добрых справах.
Менавіта гэтаму быў прысвечаны фестываль «Малая радзіма: наш выток і пачатак», які арганізаваў і правёў 6 снежня на базе студэнцкага гарадка клуб «Дыялог культур». Праграма фестываля атрымалася насычанай, цікавай, разнастайнай. Старт фестывалю дала выстава «Той куточак зямлі, дзе я нарадзіўся», якая ладзілася ў чытальнай зале інтэрната № 1. Метадычна аформіць выставу дапамаглі супрацоўнікі бібліятэкі. Выстава доўжылася ўвесь тыдзень, і ўсе студэнты змаглі духоўна дакрануцца да народных каштоўнасцей: цудоўных вышыванак, народных вырабаў нашых бабуль, фотаздымкаў даваенных часоў.
Студэнты філалагічнага факультэта пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук, прафесара З. П. Мельнікавай і дацэнта С. М. Шчэрбы запрасілі ў паэтычную гасцёўню «Радзіма! Я ў вершах цябе ўслаўляю!». Названая гасцёўня стала працягам Берасцейскіх Каласавін «Чытаем Коласа разам» да 100-годдзя напісання паэмы «Сымон-музыка» і 95-й гадавіны напісання паэмы «Новая зямля».
Адначасова студэнты інтэрнатаў № 1 і № 2 удзельнічалі ў акцыі «Інтэрнат – наш утульны і агульны дом». З густам у адпаведнасці з народнымі традыцыямі і праваслаўнай культурай былі аформлены пакоі № 542 інтэрната № 2 (філалагічны факультэт), № 415 (сацыяльна-педагагічны факультэт) і № 227 (гістарычны факультэт) інтэрната № 1.
Кульмінацыяй фестываля стала святочная вечарына «Бацькаўшчына светлая мая!», праграма якой уключыла прэзентацыю «Брэст на скрыжаванні шляхоў і вякоў» (аўтар: Швед Матвей – гістарычны факультэт). Цудоўную рэканструкцыю «Год 41…, пачатак чэрвеня» падрыхтавалі студэнты гістарычнага факультэта Бандарчук Іван і Карловіч Яніна. Усіх асабліва уразіла творчая праграма «Радзіма – гэта песні, што льюцца з краю ў край». Як заўсёды, да вечарыны далучыліся студэнты з Туркменістана: вельмі пранікнёна прачытала верш на беларускай мове Эсенава Айгуль (факультэт замежных моў), а Гарагдыеў Батыр (біялагічны факультэт) вітруозна выканаў на акардэоне паланэз Міхала Агінскага «Развітанне з Радзімай».
На вечарыне гучалі песні на беларускай, рускай, туркменскай, грузінскай мовах. Атрымаўся сапраўдны дыялог культур. Свята сабрала не толькі студэнтаў, але і шматлікіх гасцей, сярод якіх былі прафесар З. П. Мельнікава, загадчык кафедры педагогікі Т. А. Кавальчук, намеснікі дэканаў Я. Ю. Занько, С. В. Мілач, дацэнты С. М. Шчэрба, Д. Э. Сінюк, Т. Л. Гарнастай і іншыя. Усе названыя госці з’яўляюцца сябрамі клуба «Дыялог культур». Удзельнікі фестываля атрымалі ад рэктарата і прафкама студэнтаў падарункі і пачастункі. Таксама прыемна ўразілі салодкія пачастункі ад загадчыка кафедры педагогікі Т. А. Кавальчук, якая ўручыла ўзельнікам фестываля выпечаны кошык піражкоў і цукеркі.
Працягам вечарыны стаў кулінарны фэст «Бульба ўрадзіла – да стала запрасіла». Студэнты інтэрнатаў № 1 і № 2 частавалі ўдзельнікаў свята самымі смачнымі народнымі стравамі з бульбы. Таксама арыгінальныя нацыянальныя стравы прапанавалі туркменскія студэнты. Гаспадыні смачных страў ад студэнцкага клуба атрымалі салодкія пачастункі.
Фестываль, які адбыўся ў студэнцкім гарадку, аб’яднаў маладое і старэйшае пакаленні, студэнтаў і выкладчыкаў, прадстаўнікоў розных культур, запомніўся непаўторным каларытам творчасці і натхнення. Выказваем падзяку ўсім, хто дапамагаў у падрыхтоўцы і арганізацыі фестываля: прарэктару па выхаваўчай працы Т. В. Сакаловай, старшыні прафкама студэнтаў Р. В. Чулю, прадстаўнікам кафедры беларускай філалогіі прафесару З. П. Мельнікавай і дацэнту С. М. Шчэрбе, загадчыку кафедры педагогікі Т. А. Кавальчук, выхавальнікам С. К. Страпко, І. М. Алейнік, І. М. Серадзе, студэнцкаму клубу, супрацоўнікам бібліятэкі. Наперадзе ў клуба «Дыялог культур» новыя планы, новыя здзяйсненні. Год малой радзімы працягнецца ў сумесных справах прадстаўнікоў розных культур.
З. С. Леўчук, кіраўнік клуба «Дыялог культур»