-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
+375 162 21-65-17 (телефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 21-06-68 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by -
Услуги
Iнтэрактыўныя метады навучання ў адукацыйным працэсе пачатковай школы
11 лістапада 2014 года на псіхолага-педагагічным факультэце адбыўся рэгіянальны навукова-метадычны семінар «Iнтэрактыўныя метады навучання ў адукацыйным працэсе пачатковай школы», арганізаваны кафедрай беларускай і рускай моў з методыкай выкладання. Семінар у якасці ўдзельнікаў аб’яднаў выкладчыкаў ВНУ, настаўнікаў пачатковых класаў, студэнтаў і магістрантаў псіхолага-педагагічнага факультэта, якія цікавяцца тэорыяй і методыкай выкарыстання інтэрактыўных метадаў навучання.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуліся дэкан псіхолага-педагагічнага факультэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт С.С. Кацэвіч і загадчык кафедры беларускай і рускай моў з методыкай выкладання, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Г.М. Канцавая, якія адзначылі важнасць інтэрактыўных метадаў навучання ў павышэнні эфектыўнасці сучаснага ўрока.
На семінары выступілі намеснік дырэктара па вучэбнай працы ДУА «Сярэдняя школа №13 г. Брэста імя В.I. Хована» В.К. Красько («Использование интерактивных методов обучения на уроках русского языка в начальной школе»), настаўнікі пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа №15 г. Брэста» С.I. Кандрацюк («Использование метода активной оценки на I ступени общего среднего образования»), «ВПК дзіцячы сад–пачатковая школа №5 г. Брэста» Н.М. Максімук («Использование активных форм обучения на уроках литературного чтения»), «Сярэдняя школа №13 г. Брэста імя В.I. Хована» Г.I. Дземянчук («Использование интерактивных методов обучения как средства активизации контрольно-оценочной деятельности на уроках в начальной школе»), В.В. Козел («Использование интерактивных методов обучения в начальной школе для развития самостоятельности на уроках»), прафесар доктар філалагічных навук В.I. Сянкевіч («Парадоксы образования, или Получать, не обретая») і інш.
Удзельнікі семінара змаглі не толькі пазнаёміцца з метадамі інтэрактыўнага навучання малодшых школьнікаў, але і самі паўдзельнічаць у інтэрактыўных формах.
Вынікі семінара былі падведзены з выкарыстаннем дыдактычнага сінквейна. Удзельнікі адзначылі актуальнасць тэмы семінара, інфармацыйную насычанасць, ацанілі семінар як пазнавальны і карысны.
Кафедра беларускай і рускай моў з методыкай выкладання