-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
+375 162 21-65-17 (телефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 21-06-68 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by -
Услуги
Краязнаўства ў БрДУ імя А.С. Пушкіна на I Рэспубліканскім краязнаўчым форуме
12–13 сакавіка 2020 г. у Мінску адбыўся I Рэспубліканскі краязнаўчы форум Беларусі ў рамках Года малой радзімы. Яго арганізатарамі выступілі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Беларускі фонд культуры з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, выдавецкім домам «Звязда» пры падтрымцы міністэрстваў культуры, інфармацыі і адукацыі Рэспублікі Беларусь. Удзельнікамі форума з’яўляліся краязнаўцы, выкладчыкі і студэнты ВНУ, супрацоўнікі ўстаноў культуры, адукацыі, навукі, настаўнікі і школьнікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў, доктар гістарычных навук, прафесар Вабішчэвіч Аляксандр Мікалаевіч прадставіў на форуме вынікі краязнаўства ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна.
Ім было адзначана, што ва ўніверсітэце існуюць шматгадовыя традыцыі вучэбнай краязнаўчай працы, у краіне і па-за яе межамі добра вядомы яго дасягненні ў галіне літаратурнага, лінгвістычнага, геаграфічнага, экалагічнага, гістарычнага краязнаўства. Гэта вынік стваральнай і творчай працы У. А. Калесніка, В. Я. Ляшук, Г. М. Малажай, М. І. Мішчанчука, А. А. Майсейчыка, У. У. Мелішкевіча, У. Я. Навуменкі і многіх іншых знакамітых прадстаўнікоў прафесарска-выкладчыцкага складу, ветэранаў і цяперашніх выкладчыкаў, якія вучылі і працягваюць навучаць студэнтаў методыцы краязнаўчай працы, выхоўвалі і выхоўваюць у іх патрыятызм і любоў да роднага краю. Нямала зроблена ва ўніверстэце і па навуковаму даследаванню Брэсцкай вобласці, яе асобных раёнаў, гарадоў і вёсак.
Падчас форуму на асобных секцыях абмяркоўваліся актуальныя пытанні краязнаўства ў сістэме навукова-даследчай працы, у вучэбна-выхаваўчым працэсе ўстаноў адукацыі, перспектывы экалагічнага краязнаўства і турыстычнай дзейнасці, вопыт пазашкольнага краязнаўства, больш шырокага ўключэння студэнцкай моладзі і школьнікаў у краязнаўчую працу. Усе яны знайшлі адлюстраванне ў выніковай рэзалюцыі, дзе сярод іншага прапанавана стварыць самастойнае краязнаўчае таварыства.
Напярэдадні форума 11 сакавіка ў кнігарні «Дом кнігі «Светач» адбылася з удзелам кнігавыдаўцоў, пісьменнікаў, краязнаўцаў, супрацоўнікаў устаноў культуры, кіраўнікоў Брэсцкага аблвыканкама, гарвыканкама, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь святочная імпрэза «Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына». Сярод прэзентаваных там краязнаўчых кніг была і энцыклапедыя «Брест. Брэст. Brest. 1000», актыўны ўдзел у падрыхтоўцы якой прымалі выкладчыкі і супрацоўнікі БрДУ імя А. С. Пушкіна. За гэтае і іншыя краязнаўчыя выданні выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» адзначана граматай па выніках конкурсу на лепшае краязнаўчае выданне 2017–2019 гг., што было агучана на I Рэспубліканскім краязнаўчым форуме Беларусі.
Кафедра гісторыі славянскіх народаў