Лепшыя выпускнікі і магістранты на прыёме ў рэктара

22 мая лепшыя выпускнікі ўніверсітэта і шэраг магістрантаў былі прыняты рэктарам універсітэта Г.М. Сендзер. Імянныя стыпендыяты, студэнты, залічаныя ў перспектыўны кадравы рэзерв універсітэта і органаў выканаўчай улады, пераможцы рознага ўзроўню алімпіяд і конкурсаў, удзельнікі навуковых канферэнцый і семінараў – гэтыя людзі заўсёды паказвалі прыклад мэтанакіраванасці і працавітасці, прагі пазнання і высокай самаарганізацыі для дасягнення даследчых мэтаў.

Удзельнікамі сустрэчы былі: Басін Уладзіслаў Ігаравіч – студэнт 5 курса фізіка-матэматычнага факультэта; Каштэлян Зоя Іванаўна – студэнтка 4 курса факультэта фізічнага выхавання; Герасімук Аліна Сяргееўна – студэнтка 5 курса юрыдычнага факультэта; Філіпава Дар’я Пятроўна – студэнтка 5 курса біялагічнага факультэта; Рабчэня Вераніка Аляксандраўна – студэнтка 5 курса псіхолага-педагагічнага факультэта; Кароль Аляксандра Ігараўна – студэнтка 5 курса гістарычнага факультэта; Шалякін Андрэй Алегавіч – студэнт 5 курса юрыдычнага факультэта; Воўк Дар’я Уладзіміраўна – студэнтка 5 курса псіхолага-педагагічнага факультэта; Ільютчык Анастасія Іванаўна – студэнтка 5 курса геаграфічнага факультэта; Курылік Паліна Уладзіміраўна – студэнтка 5 курса факультэта замежных моў; Крыштопік Іна Уладзіміраўна – студэнтка 5 курса факультэта замежных моў; Ваганава Вольга Андрэеўна – студэнтка 5 курса сацыяльна-педагагічнага факультэта; Праскурава Марына Ігараўна – студэнтка 5 курса біялагічнага факультэта; Трафімчук Кацярына Васільеўна – магістрант геаграфічнага факультэта; Саванчук Яўген Андрэевіч – магістрант фізіка-матэматычнага факультэта; Ні Сян – магістрант філалагічнага факультэта.

Прыём прайшоў у фармаце даверлівага дыялогу, падчас якога былі абмеркаваны многія пытанні студэнцкага жыцця і развіцця ўніверсітэта. Выпускнікі прапанавалі разгледзець магчымасць адкрыцця аспірантуры на юрыдычным факультэце, унеслі шэраг прапаноў па ўдасканаленні вольнага часу студэнтаў, складанні індывідуальных графікаў для студэнтаў-спартсменаў, актыўным удзеле ў грамадскім жыцці ўніверсітэта і рэгіёна.

Студэнты і магістранты выказвалі словы ўдзячнасці ў адрас універсітэта, прафесарска-выкладчыцкага складу за прафесійную і агульначалавечую сфарміраванасць, атрыманыя за час навучання.

Г.М. Сендзер падзякавала удзельнікам сустрэчы за невычэрпную дапытлівасць, высокія вынікі ў вучобе і навукова-даследчай дзейнасці, любоў да Alma Mater.

Прэс-служба ўніверсітэта

Поделиться: