Літаратурная гасцёўня "Пасланец Праметэя"

16 верасня 2011 года ў навукова-асветным цэнтры імя У.А.Калесніка на філалагічным факультэце была праведзена літаратурная гасцёўня "Пасланец Праметэя", прысвечаная памяці Уладзіміра Андрэевіча Калесніка (прафесара, літаратуразнаўцы, пісьменніка).

На сустрэчы прысутнічалі студэнты-філолагі, а таксама паэты Берасцейшчыны Г. Праневіч, М. Аляхновіч і М. Пашкевіч. Яны згадвалі цікавыя эпізоды з жыцця У.А.Калесніка, чыталі вершы-прысвячэнні. Літаратурная гасцёўня прайшла ў цёплай, сяброўскай атмасферы.

Кафедра беларускага літаратуразнаўства

Поделиться: