Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага 2012 года ва ўнівесітэце святкаваўся Міжнародны дзень роднай мовы (у межах праекта "У будучыню праз захаванне традыцый"). У шэрагу мерапрыемстваў прынялі ўдзел студэнты ўсіх факультэтаў.

Валанцерскі атрад "Свой круг", у склад якога ўваходзяць студэнты філалагічнага і псіхолага-педагагічнага факультэтаў, правеў акцыю "Размаўляй па беларуску". На інтэрактыўных перапынках студэнты мелі магчымасць папрактыкавацца ў перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую, адгадаць беларускія загадкі і вымавіць скарагаворкі. Акрамя таго, валанцёры прапанавалі ўдзельнікам прачытаць вершы пра родную мову і заспяваць беларускія песні. Заключнай часткай Міжнароднага дня роднай мовы стала калектыўнае чытанне верша "Родная мова" М.Танка.

Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю

Поделиться: