-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
+375 162 21-65-17 (телефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 21-06-68 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by -
Услуги
Мы да пушкінскіх радкоў: «Сябры, цудоўны наш саюз...»
11 мая ў актавай зале корпуса №2 прайшло ўрачыстае адкрыццё V юбілейнага Пушкінскага фестывалю. Арганізатарамі фестывалю выступілі кафедра тэорыі і гісторыі рускай літаратуры БрДУ імя А.С. Пушкіна, Упраўленне адукацыі Брэсцкага выканаўчага камітэта, Рускі цэнтр БрДУ імя А.С. Пушкіна.
Адкрывалі свята ганаровыя госці, суарганізатары фестывалю: Генеральны консул генеральнага консульства РФ у г. Брэсце М.М. Маткоўскі. Мікіта Мікалаевіч заўсёднік усіх мерапрыемстваў факультэта, добры сябар Пушкінскага фестывалю з першых яго дзён. Консул адзначыў, што фестываль значна вырас, выйшаў за рамкі нашага ўніверсітэта і нашай краіны, што не можа не радаваць.
Адным з ідэйных натхняльнікаў і арганізатараў першага Пушкінскага фестывалю ў далёкім 2000 годзе стала І.В. Чоўжык, намеснік начальніка Упраўлення адукацыі Брэсцкага выканаўчага камітэта. Ірына Васільеўна пажадала фестывалю сустрэць яшчэ не адзін юбілей.
З прывітальным словам да прысутных звярнулася дэкан філалагічнага факультэта В.А. Фелькіна і загадчык кафедры тэорыі і гісторыі рускай літаратуры Т.В. Сянькевіч.
Фестываль гасцінна сустрэў сваіх пастаянных удзельнікаў: навучэнцаў адукацыйнага цэнтра №19-89 Паўднёва-Заходняй акругі г. Масквы, якія ў гэтым годзе падарылі фестывалю асобную канцэртную праграму.
Музычны калектыў «Тарарам» (кіраўнік Герасевіч Л.К.), фіналістка конкурсу «Песня для Еўрабачання» Ангеліна Піппер і фіналістка конкурсу «Спеўныя гарады» Ірына Мазурко радавалі гасцей і ўдзельнікаў фестывалю музычнымі нумарамі.
Пачатак пакладзены. Праграма фестывалю ўключае конкурс чытальнікаў сярод студэнтаў і школьнікаў, сцэнічны конкурс, конкурс эсэ, адкрыты конкурс плакатаў і майстар-класы.
Фестываль аб’ядноўвае ўсіх тых, хто неабыякавы да жывога слова.
Кафедра тэорыі і гісторыі рускай літаратуры