-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
+375 162 21-65-17 (телефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 21-06-68 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by -
Услуги
Навукова-метадычны семінар «Інавацыйныя прыёмы ў арганізацыі навучальнага працэсу на ўроках рускай літаратуры»
7 красавіка 2016 года на філалагічным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна прайшоў абласны навукова-метадычны семінар «Інавацыйныя прыёмы ў арганізацыі навучальнага працэсу на ўроках рускай літаратуры», арганізаваны Рускім культурна-адукацыйным цэнтрам імя А.С. Пушкіна і кафедрай тэорыі і гісторыі рускай літаратуры. Семінар сабраў настаўнікаў рускай мовы і літаратуры, метадыстаў, студэнтаў-філолагаў.
Ва ўступным слове загадчык кафедры тэорыі і гісторыі рускай літаратуры Сянькевіч Т.В. пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з вучэбна-метадычнай літаратурай, падрыхтаванай Фондам «Рускі свет» і створанай выкладчыкамі кафедры.
Праца секцый працягвалася пасля пленарнага пасяджэння. Настаўнік школы № 20 г. Брэста (філіяла кафедры) І.В. Балабушко расказала пра выкарыстанне на ўроках рускай літаратуры патэнцыялу створанага ў школе Музея г. Масквы. Н.А. Халімон (ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Пінска») падзялілася вопытам стварэння шматфункцыянальнага навучальнага кабінета рускай мовы і літаратуры, што дазваляе зрабіць урокі прыгожага пісьменства эфектыўнымі і цікавымі. Яе калега Н.К. Емяльянава расказала аб тэхналогіі дыферэнцаванага навучання на вучэбных занятках, у прыватнасці, аб канкрэтных шляхах фарміравання прадметных і метапрадметных ведаў. Да метапрадметнага падыходу ў навучанні звярнуўся і настаўнік ДУА «Мікашэвіцкая сярэдняя школа» Лунінецкага раёна С.А. Іваноў, які прадставіў канкрэтныя прыклады «працы» метапрадметнага падыходу на ўроках літаратуры ў сярэдніх і старэйшых класах школы. В.І. Літвінка (ДУА «Махроўская сярэдняя школа» Іванаўскага раёна) прадэманстравала, што інтэграцыя на ўроках рускай літаратуры магчыма не толькі з музыкай, мастацтвам, але і з біялогіяй, хіміяй і матэматыкай. Г.М. Сверба (ДУА «Ліцэй № 1 імя А.С. Пушкіна г. Брэста»), звярнуўшыся да праблемы міжпрадметных сувязей у вызначэнні жанравай спецыфікі мастацкіх твораў, праілюстравала свае назіранні канкрэтнымі прыкладамі з уласнай практыкі. Пра ўжыванне УДА і тэхналогій развіцця крытычнага мыслення ў кантэксце сучасных адукацыйных працэсаў на ўроках рускай літаратуры расказала настаўнік ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Жабінкі» І.В. Созінава. Даклад Т.А. Грэсь (ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Пінска») набыў характар майстар-класа для студэнтаў, у якім яны з вялікім энтузіязмам удзельнічалі.
Выкарыстанне на вучэбных занятках прэзентацый, відэаўрокаў добра вядома настаўнікам, студэнтам, вучням. М.І. Пакала (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Жабінкі») падзялілася вопытам выкарыстання сэрвісаў Web 2.0. Н.У. Дзярнова (ДУА «Сярэдняя школа № 28 г. Брэста») прапанавала калегам і студэнтам на канкрэтных прыкладах пераканацца ў эфектыўнасці відаў электронных прэзентацый, розных па спосабе падачы інфармацыі (аніміраваныя, мультымедыйныя, відэапрэзентацыі).
Падводзячы вынікі семінара, удзельнікі адзначылі яго плённасць і актуальнасць, гаварылі пра тое, што дыялог прадстаўнікоў розных пакаленняў, настаўнікаў-практыкаў, выкладчыкаў універсітэта і студэнтаў, атрымаўся канструктыўным і карысным.
Алена Кірыеўская,
студэнтка III курса, спец. «Журналістыка»