Прэзентацыя манаграфіі прафесара Антонія Мірановіча

10 лістапада 2011 года адбылася прэзентацыя новай кнігі прафесара, доктара хабілітаванага, загадчыка кафедры гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Універсітэта ў Беластоку (Польшча) Антонія Мірановіча – “Biskupstwo turowsko-pińskie w XIXVI wieku (Тураўска-Пінскае епіскапства ў XI–XVI (Białystok, 2011. – 358 s.).

Прафесар А. Мірановіч з’яўляецца аўтарытэтным вучоным у Польшчы і за яе межамі па гісторыі Праваслаўнай Царквы, яму належыць аўтарства 35 манаграфій і больш за 250 артыкулаў.

На сустрэчы з аўтарам прысутнічалі студэнты гістарычнага факультэта, выкладчыкі ўніверсітэта, музейныя работнікі, журналісты. Рэктар універсітэта, доктар гістарычных навук, прафесар М.Э. Часноўскі даў высокую ацэнку навуковай і грамадскай дзейнасці прафесара А. Мірановіча, падзяліўся асабістымі ўражаннямі ад знаёмства з ім. Свае меркаванні адносна новай манаграфіі выказалі прафесар, доктар гістарычных навук А.А. Гарбацкі, загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў, доктар гістарычных навук А.М. Вабішчэвіч, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі рускай літаратуры, доктар педагагічных навук (Расія) М.П. Жыгалава, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі славянскіх народаў А.М. Свірыд. У прэзентацыі кнігі прымаў удзел і архімандрыт, доктар хабілітаваны, прафесар Беластоцкага ўніверсітэта Варсанофій (Дарашкевіч).

Усе прысутныя пажадалі аўтару манаграфіі паспяховага здзяйснення яго чарговых навуковых планаў. Прафесар А. Мірановіч мяркуе заняцца гісторыяй іншых праваслаўных епархій, у тым ліку Брэсцкай.   

Кафедра гісторыі славянскіх народаў

Поделиться: