Пытанні культуры мовы і маўлення ў навуковым абмеркаванні

На кафедры рускай і беларускай моў з методыкай выкладання псіхолага-педагагічнага факультэта 25 красавіка 2013 года адбылася Рэспубліканская навукова-метадычная канферэнцыя «Культуралагічная кампетэнцыя пры выкладанні мовы і літаратуры ва ўстановах адукацыі», на якой былі разгледжаны актуальныя аспекты фарміравання культуры мовы і маўлення малодшых школьнікаў, вучняў старэйшых класаў, пытанні культуры мовы (маўлення) у сістэме падрыхтоўкі спецыяліста ВНУ, культуралагічны аспект у вывучэнні моў ва ўстановах адукацыі, культура маўлення і сучасны літаратурны працэс, а таксама культуралагічны падыход у педагогіцы.

На агульным (пленарным) пасяджэнні былі заслуханы навуковыя даклады: «Культурологическая компетенция: проблемы дефиниции» (В.І.Сянкевіч, прафесар БрДУ); «Параўнанне ў паэтычным дыскурсе Ніны Мацяш» (В.Я.Барысенка, дактарант Мінскага ДПУ імя М.Танка); «Значение речеведческих дисциплин для современного образования» (С.А.Руткевіч, дацэнт Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта); «Речевое общение в корпоративной культуре» (С.С.Кацэвіч, дацэнт БрДУ) і інш.

У канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы з розных навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Працавала 7 навуковых секцый, на дзвюх з якіх («Праблемы культуры мовы (маўлення) на ўроках мовы і літаратуры» і «Сучасныя метады і тэхналогіі навучання мовам і літаратурнаму чытанню ў пачатковых класах») былі прадстаўлены навуковыя даклады студэнтаў.

Безумоўна, праведзеная канферэнцыя мае вялікае значэнне ў павышэнні ўзроўню культуры мовы (маўлення) асобы і ў цэлым культуры чалавека.

Кафедра рускай і беларускай моў
з методыкай выкладання

Поделиться: