Рэгіянальны навукова-метадычны семінар «Праблемы прафесійнай адаптацыі і творчай самарэалізацыі настаўнікаў-славеснікаў»

18 лістапада 2022 года кафедрай беларускай філалогіі філалагічнага факультэта УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» быў праведзены рэгіянальны навукова-метадычны семінар «Праблемы прафесійнай адаптацыі і творчай самарэалізацыі настаўнікаў-славеснікаў».

  

Удзел у рабоце семінара прынялі выкладчыкі кафедры, настаўнікі школ г. Брэста і вобласці, маладыя спецыялісты і вопытныя педагогі. Абмяркоўваліся праблемы пераддыпломнай педагагічнай практыкі выпускнікоў філфака ў працэсе іх прафесійнай адаптацыі і творчай самарэалізацыі; супрацоўнiцтва з вопытным педагогам як аснова прафесiйнай адаптацыi маладога настаўнiка; творчай самарэалізацыі настаўніка-славесніка пры выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій для фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў; пры кіраўніцтве дзейнасцю аб’яднанняў па інтарэсах; пры арганізацыі і кіраўніцтве музейнай дзейнасцю ў школе; у арганізацыі навукова-даследчай працы вучняў і інш.

Кафедра беларускай філалогіі

Поделиться: