-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
+375 162 21-65-17 (телефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 21-06-68 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by -
Услуги
Рэгiянальны навукова-метадычны семiнар «Сучасная пачатковая адукацыя: актуальныя праблемы навучання i выхавання»
1 лістапада 2017 года на псіхолага-педагагічным факультэце адбыўся рэгіянальны навукова-метадычны семінар «Сучасная пачатковая адукацыя: актуальныя праблемы навучання і выхавання», арганізаваны кафедрай агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання. У працы семінара ўдзельнічалі выкладчыкі ВНУ, настаўнікі пачатковых класаў, магістранты і студэнты.
З вітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуліся дэкан псіхолага-педагагічнага факультэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт С.С. Кацэвіч і загадчык кафедры агудьнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Г.М. Канцавая.
Галоўная задача сучаснай пачатковай школы – гэта раскрыццё здольнасцяў кожнага вучня, выхаванне асобы, падрыхтоўка малодшага школьніка да жыцця ў сучасным высокатэхналагічным свеце. Вырашыць гэтую задачу сродкамі традыцыйнага падыходу да навучання немагчыма. Школа пераходзіць да такой стратэгіі, пры якой вучань у школе «вучыцЦА», гэта значыць «вучыць сябе» – не толькі атрымлівае веды, якія перадае яму настаўнік, але і самастойна здабывае гэтыя веды і карыстаецца імі ў жыцці.
Вопытам сваёй працы па актуальных праблемах навучання і выхавання ў пачатковай школе падзяліліся настаўнікі пачатковых класаў Жанна Уладзіміраўна Громава і Галіна Уладзіміраўна Сыціна (ДУА «Сярэдняя школа № 10 г. Пінска»), Святлана Аляксандраўна Iваненка і Iна Сцяпанаўна Літвяк (ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Пінска»), Галіна Паўлаўна Котава і Ала Міхайлаўна Струк (ДУА «Сярэдняя школа № 14 імя Я.М. Фаміна г. Брэста»), Таццяна Васільеўна Сверба і Таццяна Юр’еўна Матчэня (ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Брэста») і інш.
Абмеркаванне актуальных праблем і перспектыў выкладання прадметаў, якія вывучаюцца ў пачатковай школе, прадоўжылася на пяці секцыях. У ходзе абмеркавання паведамленняў удзельнікі семінара выказвалі цікавыя прапановы, актыўна адстойвалі сваю пазіцыю, задавалі пытанні і дзяліліся вопытам.
На думку прысутных, семінар атрымаўся прадуктыўным і канструктыўным. Ён падарыў усім ўдзельнікам унікальную магчымасць абмянацца творчымі ідэямі, пазнаёміцца з новымі формамі прафесійнай дзейнасці, пашырыць сувязі паміж асабістай практыкай і тэарэтычнай навукай, паспрыяць развіццю прафесійных кампетэнцый і, вядома, падтрымаць традыцыйныя навукова-педагагічныя і чалавечыя сувязі.
Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання