-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
+375 162 21-65-17 (телефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 21-06-68 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by -
Услуги
Рэгіянальны семінар «Тэкст у парадыгме філалагічнай адукацыі ў вышэйшай і сярэдняй школе»
15 сакавіка 2019 года споўніўся 81 год з дня нараджэння прафесара Галіны Мікалаеўны Малажай. Кафедра беларускай філалогіі традыцыйна ўганаравала памяць вядомага беларускага лінгвіста, педагога, члена-карэспандэнта Акадэміі адукацыі РБ, настаўніка не аднаго пакалення берасцейскіх філолагаў. Да дня ўшанавання памяці Г.М. Малажай было прымеркавана і правядзенне рэгіянальнага семінара «Тэкст у парадыгме філалагічнай адукацыі ў вышэйшай і сярэдняй школе». Тэма семінара непасрэдна звязана з багатай навуковай і метадычнай спадчынай прафесара, дзе тэкстацэнтрызм выяўляецца як вызначальны прынцып даследавання. У свой час Галіна Мікалаеўна стала аўтарам першага ў краіне беларускамоўнага падручніка па лінгвістычным аналізе тэксту, кіраўніком калектыву, які падрыхтаваў і выдаў дапаможнік «Праца з тэкстам на ўроку беларускай мовы». І многія іншыя даследаванні і выданні слыннага беларусіста таксама вылучаюцца адметным падыходам да вывучэння тэкстаў. З гаворкі пра кнігі Г.М. Малажай і пачаўся семінар. Пра іх распавяла арганізатар семінара, дацэнт кафедры беларускай філалогіі Л.І. Яўдошына. Выступоўца таксама расказала пра тэкстацэнтрычнасць сучаснай гуманітарнай адукацыі.
Усяго на семінары было агучана 22 даклады, у тым ліку стэндавыя. Выкладчыкі, настаўнікі, магістранты і студэнты ў сваіх выступленнях звярталіся да аналізу апорных паняццяў тэксталогіі, закраналі праблемы тэкстацэнтрычнага падыходу ў выкладанні дысцыплін гуманітарнага цыкла ў вышэйшай і сярэдняй школе, разглядалі асаблівасці тэкстаўтваральнай дзейнасці і спецыфіку мастацкіх ідыялектаў, эксплікаваных аўтарскімі тэкстамі. Асаблівы водгук аўдыторыі выклікалі выступленні кандыдата філалагічных навук, дацэнта Мікалая Мікалаевіча Аляхновіча і магістра філалагічных навук, настаўніка гісторыі і грамадазнаўства ДУА «СШ в. Клейнікі імя Ю.В. Харытончыка» Васіля Мікалаевіча Каляды. Мікалай Мікалаевіч не толькі вядомы ў краіне навуковец, даследчык фразеалогіі, дыялекталогіі, гісторыі мовы, але і паэт з надзвычай тонкім адчуваннем слова. Ён вельмі цікава расказаў прысутным пра суадносіны тэксту, кантэксту і падтэксту ў мастацкім творы, ілюструючы свае разважанні багатым ілюстрацыйным матэрыялам. Насычаным арыгінальнымі фактамі і пазнавальным было таксама выступленне Васіля Мікалаевіча – колішняга выпускніка філалагічнага факультэта нашага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Гісторыя», пераможцы абласнога этапу конкурсу «Настаўнік года – 2017» і лаўрэата Рэспубліканскага конкурсу на званне лепшага настаўніка. Ён падзяліўся сваім вопытам працы ў вучнёўскай аўдыторыі з медыятэкстамі, якія сапраўды з’яўляюцца сёння дзейсным сродкам фарміравання і развіцця асноўных кампетэнцый вучняў.
Семінар «Тэкст у парадыгме філалагічнай адукацыі ў вышэйшай і сярэдняй школе» прайшоў вынікова і даў магчымасць абмеркаваць зацікаўленай аўдыторыі актуальныя пытанні філалогіі, звязаныя з праблемамі даследавання рознага тыпу тэкстаў, а таксама падзяліцца каштоўным вопытам рэалізацыі тэкстацэнтрычнага падыходу ў філалагічнай адукацыі Брэсцкага рэгіёна.
Кафедра беларускай філалогіі