Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «1939 г. у гістарычным лёсе беларускага народа»

16 верасня 2022 г. у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «1939 г. у гістарычным лёсе беларускага народа». Канферэнцыя, якая адбылася ў Год гістарычнай памяці і напярэдадні Дня народнага адзінства, прысвечаная святкаванню 83-й гадавіны скасавання несправядлівых умоў Рыжскага міру і кансалідацыі беларусаў у сладзе адзнінай дзяржавы, выклікала зацікаўленасць не толькі брэсцкіх вучоных-гісторыкаў, але і шырокага кола беларускіх навукоўцаў з Мінска, Віцебска, Гомеля, Гродна і Полацка.

На абмеркаванне ўдзельнікаў канферэнцыі было прапанавана шырокае кола пытаняў, якія раскрываюць разнастайныя аспекты праблемы, у тым ліку значэнне падзеленай Беларусі ў геапалітычнай архітэктуры Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, палітыку Польшчы, адміністратыўна-палітычнае становішча і сацыяльна-эканамічныя адносіны ў Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг., грамадска-палітычныя і этнакультурныя працэсы ў заходніх рэгіёнах Беларусі ў складзе міжваеннай Польшчы, этнаканфесійнае і этнакультурнае ўзаемадзеянне на тэрыторыі беларуска-літоўка-польска-ўкраінскага памежжа. Заяўленыя і агучаныя больш чым 50 пленарных і секцыйных выступленняў яскрава ілюстравалі ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР як стрыжнёвую падзею айчыннай гісторыі ХХ стагоддзя і важны фактар міжнародных адносін у Еўропе, якая мае вялікае значэнне ў ідэйна-палітычным выхаванні грамадзян Рэспублікі Беларусь і ўмацаванні яе дзяржаўнай незалежнасці і суверэнітэту.

Поделиться: