Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Берасцейскія карані: гісторыя, літаратура, культура краю і сучаснасць”

5 сакавіка на філалагічным факультэце адбылася Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў “Берасцейскія карані: гісторыя, літаратура, культура краю і сучаснасць”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У ёй прынялі ўдзел студэнты, магістранты, аспіранты з вышэйшых навучальных устаноў Брэста, Гродна, Віцебска, Мінска. У дакладах разглядаліся пытанні літаратуры, гісторыі, краязнаўства, фальклору, моўных адметнасцей Берасцейшчыны, як складнікаў сучаснай адукацыйна-выхаваўчай парадыгмы.

Кафедра беларускай філалогіі

Поделиться: