-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
+375 162 21-65-17 (телефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 21-06-68 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by -
Услуги
Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да Тыдня роднай мовы
15 лютага кафедрай беларускай філалогіі была праведзена Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Нацыянальна-культурны кампанент у літаратурнай і дыялектнай мове”, якая прымеркавана да Тыдня роднай мовы.
Канферэнцыя “Нацыянальна-культурны кампанент у літаратурнай і дыялектнай мове” – гэта спроба асэнсаваць нацыянальную мову як паказчык багацця культуры народа. У моўных адзінках адлюстравана своеасаблівасць гісторыі краіны, яе літаратуры і мастацтва, побыт і звычаі, прырода. Любая мова ўсведамляецца як сродак спасціжэння нацыянальнай і сусветнай культуры. Разуменне поўнага зместу моўнай адзінкі, адценняў значэння дае вывучэнне нацыянальна-культурнай семантыкі слова.
На мэце канферэнцыі – навуковы агляд напрацаванага, спроба прасачыць развіццё моўнай адзінкі ў часавым зрэзе.
Геаграфія канферэнцыі: заяўлена 86 удзельнікаў з вышэйшых устаноў нашай краіны: ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна, Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, Пінскі дзяржаўны медыцынскі каледж.
Далучыліся да нашай канферэнцыі настаўнікі, аспіранты, магістранты, студэнты.
Філалагічны факультэт