-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
+375 162 21-65-17 (телефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 21-06-68 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by -
Услуги
Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Жанравая дынаміка і вобразны свет беларускай літаратуры ХХ – пач. ХХІ ст.»
26 кастрычніка 2017 года кафедра беларускай філалогіі правяла рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю «Жанравая дынаміка і вобразны свет беларускай літаратуры ХХ – пач. ХХІ ст.», прысвечаную 100-годдзю Янкі Брыля і 95-годдзю Уладзіміра Калесніка. У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі розных навучальных устаноў нашай краіны.
На пленарным пасяджэнні, якое традыцыйна праходзіла ў навукова-асветным цэнтры імя Уладзіміра Калесніка, з навуковымі дакладамі выступілі першы прарэктар ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі», кандыдат філалагічных навук, дацэнт Рачэўскі Станіслаў Рыгоравіч; доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай філалогіі УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» Мельнікава Зоя Пятроўна; кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай філалогіі УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» Ішчанка Галіна Мікалаеўна; магістр філалагічных навук, старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Тарасава Святлана Мікалаеўна; кандыдат філалагічных навук, дацэнт, старшыня Брэсцкага аддзялення СБП Аляхновіч Мікалай Мікалаевіч.
Віталі ўдзельнікаў канферэнцыі дэкан філалагічнага факультэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Сянькевіч Таццяна Васільеўна; лаўрэат абласной прэміі імя У.А. Калесніка ў галіне паэзіі, адказны сакратар Камянецкай раённай газеты «Навіны Камянеччыны», паэтка Настасся Мікалаеўна Нарэйка; вучань, 8 «В» класа ДУА «Сярэдняя школа № 20 г. Брэста» Алемкін Андрэй; вучаніца 7 «Б» класа ДУА «Гімназія № 5 г. Брэста» Назарук Мілена; студэнтка першага курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» Насця Пашкавец.
На канферэнцыі працавала шэсць секцый, на якіх былі заслуханы і абмеркаваны даклады па актуальных праблемах сучаснай філалагічнай навукі. У працы канферэнцыі, акрамя вопытных даследчыкаў мастацкага слова, настаўнікаў школ, прынялі актыўны ўдзел і пачынаючыя навукоўцы: аспіранты, магістранты, студэнты.
Па выніках працы канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў.
Тэкст і фота Уладзіміра Сенькаўца