Рэспубліканскі фізкультурна-спартыўны фестываль «Каралева фітнесу Беларусі»

23 мая 2015 г. у г. Брэсце праходзіў рэспубліканскі фізкультурна-спартыўны фестываль «Каралева фітнесу Беларусі» пад кіраўніцтвам старшыні Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Федэрацыя фітнесу» Наталлі Наважылавай.

У гэтым мерапрыемстве БрДУ імя А.С. Пушкіна прадставілі 4 удзельніцы: Сядляр Т.І. – выкладчык-стажор кафедры фізічнай культуры, Засім Н.М. – выкладчык кафедры фізічнай культуры, Богуш Ю.С. – інструктар-метадыст па плаванні спартыўнага комплексу, Катовіч К.У. – інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай працы. У праграму фестывалю былі ўключаны 4 майстар-класы па розных напрамках фітнесу. Агульная колькасць удзельнікаў – 60 чалавек. Пераможцам конкурсу ва ўзроставай групе 21-28 гадоў стала выкладчык-стажор кафедры ФК Сядляр Т.І. У топ-10 лепшых удзельніц фестывалю ўвайшла выкладчык ФК – Засім Н.М.

Заг. кафедры фізічнай культуры
Дзямчук Т.С.

Поделиться: