Рэспубліканскі навуковы круглы стол «1939 г. у гістарычным лёсе беларускага народа»

15 верасня 2023 г. у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна прайшоў Рэспубліканскі навуковы круглы стол «1939 г. у гістарычным лёсе беларускага народа». Навуковае мерапрыемства, якое прайшло ў Год міра і стваральнасці, напярэдадні Дня адзінства беларускага народа, выклікала зацікаўленасць не толькі навукоўцаў, але і шырокага кола грамадскіх дзеячаў.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў Рэспубліканскага навуковага круглага стала звярнуўся рэктар універсітэта, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Голубеў Юрый Пятровіч. Ён падкрэсліў актуальнасць тэматыкі мерапрыемства, абумоўленай неабходнасцю захоўваць гістарычную памяць у сучасным свеце, супрацьстаяць фальсіфікацыі гісторыі і шанаваць традыцыі беларускага народа.

На паседжаннях круглага стала былі заслуханы даклады прафесара кафедры гісторыі славянскіх народаў БрДУ імя А.С. Пушкіна, доктара гістарычных навук, прафесара А.М. Вабішчэвіча, прафесара кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі БрДУ імя А.С. Пушкіна, доктара гістарычных навук, прафесара У.В. Здановіча, дэкана гістарычнага факультэта, кандыдата гістарычных навук, дацэнта А.А. Савіча, а таксама ганаровых гасцей – галоўнага рэдактара Брэсцкай абласной газеты “Заря”, кандыдата філалагічных навук І.У. Гетмана, дырэктара Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Г.Г. Карапузавай, дырэктара Мемарыяльнага комплекса “Брэсцкая крэпасць – герой” А.А. Каркатадзэ, дырэктара установы культуры “Брэсцкі абласны краязнаўчы музей” А.У. Міцюкова.

На абмеркаванне ўдзельнікаў навуковага мерапрыемства былі прапанаваны пытанні палітыкі Польшчы ў адносінах да беларускіх зямель, адміністратыўна-палітычнае становішча і сацыяльна-эканамічныя адносіны ў Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг., грамадска-палітычныя і этнакультурныя працэсы ў заходніх рэгіёнах Беларусі ў складзе міжваеннай Польшчы.

Кафедра гісторыі славянскіх народаў

Поделиться: