-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
+375 162 21-65-17 (телефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 21-06-68 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by -
Услуги
Рэспубліканскі семінар-практыкум тэатральнага майстэрства «Фарміраванне творчай асобы сродкамі тэатральнага жанра» у Баранавічах
Студэнцкі тэатр… Колькі незабыўных імгненняў, цікавых роляў, прэм’ераў і рэпетыцый! У тэатры закладваюцца фундамент будучай тэатральнай культуры, фарміруецца асоба будучага грамадзяніна нашай краіны – са сваімі эстэтычнымі густамі і зацікаўленнямі. Тэатральная студыя філалагічнага факультэта «Эпізод Ў-нескладовік» пад кіраўніцтвам С.М. Шчэрбы аб’ядноўвае студэнтаў з першага па пяты курс. Гэта тыя, хто сапраўды любіць тэатр, не можа жыць без яго, хто марыць выступаць на сцэне. 1 сакавіка тэатральная студыя мела мажлівасць пабываць і паўдзельнічаць у Рэспубліканскім семінары-практыкуме «Фарміраванне творчай асобы сродкамі тэатральнага жанра».
З поспехам тэатралы паказалі сваё майстэрства ў пастаноўцы спектакля «Рагнеда» паводле твораў У. Караткевіча. Зала ўзрушана ўспрыняла тэатралізацыю філалагічнага факультэта і доўга не адпускала сваімі апладысментамі. Студэнты таксама мелі мажлівасць прыняць удзел у разнастайных трэнінгах, майстар-класах, бліц-конкурсах тэатральнага мастацтва. Лізавета Домніч атрымала галоўны прыз «Тэатральная маска» ў конкурсе крэатыўных эцюдаў.
Напрыканцы семінара-практыкума кіраўнік тэатральнай студыі «Эпізод Ў-нескладовік» С.М. Шчэрба пазнаёміла ўдзельнікаў з прэзентацыяй творчай дзейнасці студыі.
С.М. Шчэрба,
кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага літаратуразнаўства,
кіраўнік тэатральнай студыі «Эпізод Ў-нескладовік»
Фотаздымкі – прэс-цэнтр БарДУ