-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
+375 162 21-65-17 (телефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 21-06-68 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by -
Услуги
Шматгалоссе берасцейскай зямлі на філалагічным факультэце
25 сакавіка 2014 года на базе вучэбнай фальклорна-краязнаўчай лабараторыі пры кафедры беларускага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта адбылася міжфакультэцкая студэнцкая навукова-даследчая канферэнцыя “Радзімай зямлі галасы: фальклор, краязнаўства і літаратура Берасцейшчыны”, у якой прынялі ўдзел студэнты філалагічнага, гістарычнага, псіхолага-педагагічнага і інш. факультэтаў.
Падчас працы канферэнцыі на пленарным і 4 секцыйных пасяджэннях разглядаліся актуальныя тэарэтыка-метадалагічныя праблемы вывучэння гісторыі, мовы, літаратуры і фальклору беларусаў; пытанні аналізу і інтэрпрэтацыі знакава-сімвалічных формаў беларускай духоўнай культуры ў славянскім кантэксце, палявой фалькларыстыкі і этнаграфіі, візуальнай антрапалогіі, а таксама сучасныя праблемы журналістыкі, педагогікі і методыкі выкладання беларускай мовы. Асабліва актыўна дыскуціраваліся такія пленарныя даклады, як “Фотаздымкі як гістарычныя крыніцы (па матэрыялах Пружанскай гімназіі 1922–1939 гг.)” Алейнік Алены (гістарычны факультэт), “Современный детский магический фольклор (на материале Брестчины)” Мартынюк Марты (філалагічны факультэт), “Фольклор и приметы брестских дорог (водительский фольклор)” Шыферштэйна Дзмітрыя (філалагічны факультэт) і інш.
Вынікам праведзенай канферэнцыі стане актывізацыя навукова-даследчых стасункаў паміж студэнтамі розных факультэтаў універсітэта, увядзенне новых даследчых матэрыялаў і фактаў традыцыйнай культуры і гісторыі беларусаў у навуковы ўжытак і вучэбны працэс, выкарыстанне іх у правядзенні розных відаў практык.
Вучэбная фальклорна-краязнаўчая лабараторыя