-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
+375 162 21-65-17 (телефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 21-06-68 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by -
Услуги
Сучасная пачатковая адукацыя: традыцыі і інавацыі
3 лістапада 2020 года кафедрай агульнаадукайных дысцыплін і методык іх выкладання праведзены Рэспубліканскі навукова-метадычны семінар «Сучасная пачатковая адукацыя: традыцыі і інавацыі» з мэтай распаўсюджання інавацыйнага педагагічнага вопыту, умацавання супрацоўніцтва паміж установамі адукацыі розных тыпаў.
Праца семінара была прысвечана абмеркаванню актуальных праблем навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі, у прыватнасці выкарыстанню актыўных метадаў навучання як сродку развіцця чытацкай цікавасці вучняў пачатковых класаў (Р. В. Бялова), займальных заданняў экалагічнага характару як сродку фарміравання пазнавальнай цікавасці да вывучэння матэматыкі (В. М. Гідрэвіч), сучасных пыдыходаў да арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці настаўніка і вучняў (Ю. У. Каспяровіч), інавацыйнага падыходу да фарміравання асноў чытацкай кампетэнтнасці малодшых школьнікаў (В. К. Красько), праблемнага навучання на ўроках курса «Чалавек і свет» (Ю. В. Асіюк), фарміраванню ключавых кампетэнцый малодшых школьнікаў шляхам выкарыстання алгарытмаў і схем на ўроках рускай мовы (А. У. Валец), развіццю адораных і высокаматываваных вучняў праз даследчую дзейнасць (С. М. Шышко) і інш. Удзельнікі семінара падзяліліся вопытам выкарыстання электронных сродкаў навучання і адукацыйных рэсурсаў, тэхналогіі практыкаарыентаванага навучання, праекта-дадатку «Энергаэкспрэс» як сродку фарміравання ў малодшых школьнікаў экалагічных кампетэнцый і навыкаў энергазберажэння, практыкай выкарыстання розных сервісаў, праграм і платформаў падчас дыстанцыйнага навучання і інш.
Пры падвядзенні вынікаў семінара яго ўдзельнікі адзначылі неабходнасць правядзення такога роду мерапрыемстваў, бо яны спрыяюць папаўненню педагагічных скарбонак свежымі ідэямі, уражаннямі, дазваляюць педагогам абмяняцца вопытам, прадэманстраваць свае педагагічныя здольнасці, падзяліцца з калегамі творчымі напрацоўкамі.
Па выніках працы Рэспубліканскага навукова-метадычнага семінара будзе выдадзены зборнік матэрыялаў.
Аргкамітэт выражае ўдзячнасць усім удзельнікам семінара за цікавыя, змястоўныя і актуальныя даклады.
Спадзяёмся на далейшыя плённыя сустрэчы!
Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання