-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
+375 162 21-65-17 (телефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 21-06-68 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by -
Услуги
Сучасны ўрок мовы і літаратурнага чытання ў пачатковай школе: эфектыўная арганізацыя адукацыйнага працэсу
12 лістапада 2015 года на псіхолага-педагагічным факультэце прайшоў рэгіянальны навукова-метадычны семінар «Сучасны ўрок мовы і літаратурнага чытання ў пачатковай школе: эфектыўная арганізацыя адукацыйнага працэсу», арганізаваны кафедрай беларускай і рускай моў з методыкай выкладання. У працы семінары прынялі ўдзел выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, каледжаў, настаўнікі пачатковых класаў, студэнты.
Вітаючы ўдзельнікаў семінара, дэкан псіхолага-педагагічнага факультэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт С.С. Кацэвіч, і загадчык кафедры беларускай і рускай моў з методыкай выкладання, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Г.М. Канцавая, адзначылі, што як для вучняў, так і для настаўніка ўрок цікавы тады, калі ён сучасны, актуальны, дзейнасны, важны, істотны для сённяшняга часу, і менавіта ўрок як самая распаўсюджаная форма арганізацыі вучэбнай дзейнасці малодшых школьнікаў валодае значным патэнцыялам мадэрнізацыі адукацыйнага працэсу.
Як дасягнуць найбольшай эфектыўнасці ўрока сёння? Якімі сродкамі падняць у вучняў патрэбнасць у ведах, імкненне авалодаць імі, удасканальваць іх? Гэтыя і іншыя пытанні былі падняты ў выступленнях Бяляевай Н.В., Гур’евай В.Я., Кучынскай Н.М., Козел I.М., Красько В.К., Цяліпка Н.Я. і інш. на пленарным пасяджэнні, дзе было адзначана, што эфектыўнасць сучаснага ўрока заснавана на шырокай рэалізацыі сувязі з жыццём, на выкарыстанні новых формаў навучання, якія накіраваны на прабуджэнне ў вучняў пачатковых класаў жадання пазнаваць, шукаць, эксперыментаваць. У ходзе семінара былі абазначаны перавагі і недахопы асноўнай формы арганізацыі навучання малодшых школьнікаў, паказаны розныя аспекты сучаснага разумення шляхоў яго абанаўлення.
Удзельнікамі семінара былі адзінадушныя ў тым, што правядзенне падобных семінараў спрыяе не толькі абагульненню і распаўсюджванню вопыту інавацыйнай дзейнасці педагогаў, але і садзейнічае іх прафесійнаму развіццю.
Кафедра беларускай і рускай моў з методыкай выкладання