Сучасныя тэхналогіі навучання ў адукацыйным працэсе пачатковай школы: тэорыя і практыка

27 мая 2014 года адбыўся рэгіянальны навукова-метадычны семінар «Сучасныя тэхналогіі навучання ў адукацыйным працэсе пачатковай школы: тэорыя і практыка», арганізатарамі якога выступілі вучэбна-метадычная камісія псіхолага-педагагічнага факультэта і кафедра беларускай і рускай моў з методыкай выкладання. Удзел у працы семінара прынялі выкладчыкі ВНУ, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, настаўнікі пачатковых класаў, студэнты псіхолага-педагагічнага факультэта.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуліся дэкан псіхолага-педагагічнага факультэта, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт А.I.Мядзведская і загадчык кафедры беларускай і рускай моў з методыкай выкладання, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Г.М.Канцавая, якія адзначылі актуальнасць семінара для рэалізацыі патрабаванняў сучаснага адукацыйнага працэсу.

На семінары выступілі настаўнікі пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа №20 г.Брэста» В.К.Красько («Реализация инновационного подхода к формированию орфографической зоркости младших школьников»), «ВПК дзіцячы сад–пачатковая школа №5 г.Брэста» А.В.Трычык («Повышение эффективности уроков в начальной школе через организацию групповой работы с учащимися»), выкладчык Пінскага каледжа УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна» А.А.Мозалева («Формирование коммуникативной компетенции младших школьников посредством организации научно-исследовательской деятельности учащихся»), прафесар доктар філалагічных навук В.I.Сянкевіч («Грамотность как она есть») і інш.

Вынікі семінара былі падведзены з выкарыстаннем дзелавой гульні «Асацыяцыя».

Арганізатары навукова-метадычнага семінара выказваюць шчырую ўдзячнасць усім удзельнікам за карысныя метадычныя напрацоўкі, выказаныя ідэі.

Па выніках семінара будзе выдадзены зборнік матэрыялаў.

Вучэбна-метадычная камісія
псіхолага-педагагічнага факультэта,
кафедра беларускай і рускай моў
з методыкай выкладання

Поделиться: