Сустрэча рэктара са студэнтамі, уключанымі ў перспектыўны кадравы рэзерв універсітэта

7 снежня ў БрДУ імя А.С. Пушкіна ў фармаце адкрытага дыялогу адбылася сустрэча рэктара, доктара педагагічных навук, прафесара Ганны Мікалаеўны Сендзер са студэнтамі, уключанымі ў перспектыўны кадравыв рэзерв універсітэта.

Ганна Мікалаеўна акцэнтавала ўвагу студэнтаў – будучых вучоных, кіраўнікоў – на важнасць той працы, якую сістэмна праводзяць з імі спецыялісты ўніверсітэта, фарміруючы значымыя прафесійныя і асобасныя якасці, навыкі ўпраўленчай дзейнасці праз арганізацыю спецыяльных вучэбных трэнінгаў, дыялогавых пляцовак і сустрэч з прадстаўнікамі органаў улады.

Студэнтаў цікавіла, якімі якасцямі, на думку Ганны Мікалаеўны, павінен валодаць сучасны малады спецыяліст, каб стаць добрым кіраўніком; як дасягнуць поспеху ў навуковай дзейнасці; як стаць канкурэнтаздольным спецыялістам, каб быць карысным нашай краіне і інш. Ганна Сендзер, адказваючы на пытанні студэнтаў, падкрэсліла, што студэнты і выпускнікі БрДУ імя А.С. Пушкіна найперш павінны быць патрыётамі сваёй краіны, мець актыўную грамадзянскую пазіцыю, быць інтэлектуальна развітымі, адукаванымі і адказнымі, дэманстраваць высокі ўзровень агульнай і карпаратыўнай культуры, адданасць сваёй справе і роднай Беларусі.

Напрыканцы сустрэчы Ганна Мікалаеўна пажадала студэнтам здароўя і поспехаў у вучэбнай, навуковай і грамадскай дзейнасці.

Поделиться: