Сустрэча з ганаровым консулам Чэшскай Рэспублікі

26 мая госцем універсітэта быў ганаровы консул Генеральнага консульства Чэшскай Рэспублікі ў г. Брэсце У.А. Мікуліч. На сустрэчы са студэнтамі консул правёў прэзентацыю кнігі чэшскага паэта, празаіка і перакладчыка Патрыка Оўржадніка «Еўрапеана: Кароткі нарыс гісторыі ХХ стагоддзя», перакладзенай на беларускую мову.

Падчас сустрэчы У.А. Мікуліч расказаў аб працы консульства ў Брэсце, у тым ліку аб перспектыўным праекце стварэння ў горадзе чэшскага культурнага цэнтра.

Прэс-служба ўніверсітэта

Поделиться: