-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
+375 162 21-65-17 (телефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 21-06-68 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by -
Услуги
Таямніцы слова і думкі – 2022
У БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшоў Адкрыты ўніверсітэцкі конкурс чытальнікаў «Таямніцы слова і думкі», прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Калесніка і прымеркаваны да Года гістарычнай памяці. Арганізатарамі штогадовага мерапрыемства выступілі кафедра рускай літературы і журналістыкі, аддзел выхаваўчай працы з моладдзю, студэнцкі клуб і прафсаюзны камітэт студэнтаў універсітэта.
Традыцыйны конкурс чытальнікаў праводзіўся ў дыстанцыйным фармаце. Удзельнікі даслалі болей 70 відэазапісаў чытання твораў. У конкурсе паспрабавалі свае сілы вучні 8–11-х класаў агульнаадукацыйных устаноў Берасцейшчыны, а таксама студэнты розных факультэтаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.
Конкурсная праграма мерапрыемства, як і заўсёды, складалася з двух аддзяленняў – выканальніцкага і аўтарскага. У выканальніцкім аддзяленні выступоўцы дэкламавалі творы беларускіх, рускіх і замежных пісьменнікаў. Журы ацэньвала ўменне стварыць сцэнічны вобраз, выканаўчае майстэрства і тэхніку прамаўлення. У аўтарскім аддзяленні ўдзельнікі чыталі ўласныя тэксты, а журы найперш улічвала арыгінальнасць і самастойнасць твора, сэнсавую і паэтычную насычанасць, лагічна-структурную цэласнасць і тэхніку прамаўлення, а таксама мастацкі густ. Якасць і тэхнічныя магчымасці відэазапісаў не ацэньваліся.
26 сакавіка былі падведзены вынікі чытальніцкага спаборніцтва. Дыплом першай ступені аўтарскага аддзялення конкурсу “Таямніцы слова і думкі – 2022” атрымалі Лабко Ірына (філалагічны факультэт) і Сядых Іларыя (факультэт замежных моў), Пліс Святлана (ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Лунінца”) і Байдук Ульяна (ДУА “Сярэдняя школа № 31 г. Брэста”).
У выканальніцкім аддзяленні дыпломамі першай ступені ўзнагароджаны Гінь Дар’я (ДУА “Гімназія № 6 г. Брэста імя Маршала Савецкага Саюза Жукава Г.К.”), Валянцюк Аляксандра (ДУА “Гімназія г. Іванава”) і Татарчук Міхаіл (ДУА “Сярэдняя школа № 10 г. Брэста”), а таксама Пешка Ксенія (псіхолага-педагагічны факультэт).
Яшчэ 36 удзельнікаў атрымалі дыпломы II і III ступеняў. Пераможцам кожнага аддзялення ўручылі каштоўныя падарункі.
Відэазапісы пераможцаў спаборніцтва будуць размешчаны ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” ў суполцы філалагічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна.
Шчыра віншуем пераможцаў і прызёраў конкурсу і спадзяёмся, што праз год таямніцы слова і думкі аб’яднаюць яшчэ больш аматараў прыгожага пісьменства.
І.А. Воран,
дацэнт кафедры рускай літаратуры і журналістыкі