Трэнінгавыя заняткі «Упраўленне стрэсам»

21 мая 2015 г. у рамках «Школы куратара» адбыліся трэнінгавыя заняткі «Упраўленне стрэсам», арганізаваныя педагогам-псіхолагам аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Вікторыяй Васільеўнай Тарасюк і намеснікам дэкана па выхаваўчай працы факультэта замежных моў Вольгай Фёдараўнай Кашковай.

Прысутныя куратары гістарычнага, сацыяльна-педагагічнага, факультэта замежных моў прадыягнаставалі свой узровень стрэсу, прапрацавалі прычыны эмацыянальнага выгарання і з дапамогай спецыяльна падабраных практыкаванняў пастараліся паменшыць разбуральны ўплыў негатыўных эмоцый. У сучасных умовах немагчыма цалкам выключыць у працы эмацыянальнае выгаранне, але ўдзельнікі змаглі папоўніць свой «педагагічны багаж» ведамі аб эфектыўных метадах кіравання стрэсам, выпрацаваўшы для сябе некаторыя рэкамендацыі.

Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі выказалі агульнае меркаванне аб каштоўнасці і неабходнасці працы куратара, але для большай прадуктыўнасці неабходна праводзіць больш часу ў размовах з прыемнымі людзьмі, развіваць у сабе таварыскасць і адкрытасць, праяўляць больш актыўнасці ў самаразвіцці (пра што і трактуе праграма ўмацавання асабістага шчасця Фордыса).

Аддзел выхаваўчай працы

Поделиться: