-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
+375 162 21-65-17 (телефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 21-06-68 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by -
Услуги
Творчая сустрэча «У пачатку было Слова»
9 кастрычніка 2015 г. у чытальнай зале бібліятэкі ўніверсітэта адбылася творчая сустрэча «У пачатку было Слова» з калекцыянерам-бібліяфілам Андрэем Пятровічам Паўлючыкам (г. Брэст), у якой удзельнічалі выкладчыкі гістарычнага факультэта, студэнты спецыяльнасцей «Гісторыя (рэлігій)», «Гісторыя. Рэлігіязнаўства», «Гісторыя. Сусветная і айчынная культура».
У час сустрэчы А.П. Паўлючык не толькі апавядаў пра свой унікальны занятак – збіранне кніг Бібліі на розных мовах народаў свету, але і паказаў цэлы шэраг гэтых каштоўных выданняў, што захоўваюцца ў яго прыватнай калекцыі. Прысутным быў прадэманстраваны адпаведны ўрывак перадачы «Сіла веры» тэлеканала «Беларусь-3». Асноўную частку свайго выступлення з аўдыторыяй калекцыянер прысвяціў параўнальнаму аналізу праваслаўных, каталіцкіх, пратэстанцкіх беларускіх перакладаў Бібліі ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў, характарыстыцы іх тэкстаў, адметнасцям розных царкоўных выданняў.
У час сустрэчы зацікаўленыя прысутныя змаглі атрымаць дастаткова кваліфікаваныя адказы па розных пытаннях біблеістыкі. Вядучы мерапрыемства – загадчык кафедры славянскіх народаў, доктар гістарычных навук Аляксандр Мікалаевіч Вабішчэвіч – адзначыў культуралагічную значнасць паказаных фаліянтаў, пажадаў госцю поспехаў у пачэснай справе збірання і вывучэння кніжнай спадчыны.
Кафедра гісторыі славянскіх народаў