-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
+375 162 21-65-17 (телефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 21-06-68 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by -
Услуги
Творчая сустрэча з пісьменнікамі Берасцейшчыны
На філалагічным факультэце 16 лютага адбылася творчая сустрэча з пісьменнікамі Берасцейшчыны Іванам Мельнічуком, Аляксеем Філатавым, Васілём Дэбішам і Лявонам Валасюком. Прадстаўляў гасцей кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі паэт і перакладчык Мікола Аляхновіч. Ва ўступным слове ён пазнаёміў студэнтаў з пісьменнікамі, распавядаў пра адметнасці іх творчых набыткаў.
Першым з творцаў узяў слова Іван Мельнічук, які адзначыў, што ў свой час закончыў філалагічны факультэт нашай навучальнай установы, вучобу сумяшчаў з працай журналістам у брэсцкай раённай газеце “Заря над Бугом”, многа пісаў на рускай і беларускай мовах. Зараз ён на пенсіі, але актыўна працягвае займацца грамадскай і творцай дзейнасцю. Іван Міхайлавіч прачытаў прысутным некалькі мініяцюр, адрасаваных дзецям, а таксама пазнаёміў з пародыямі на творы сяброў-паэтаў.
Аляксей Філатаў таксама выпускнік філалагічнага факультэта нашага ўніверсітэта. Ён расказаў прасутным пра свой складаны жыццёвы лёс: смерць мамы ў першы дзень вайны, канцэнтрацыйны лагер для маленькіх дзяцей. Пісьменнік прачытаў свой новы твор, напісаны на аснове ўласнага жыццёвага матэрыялу.
Васіль Дэбіш прадэкламаваў вершы любоўнай тэматыкі, якія выклікалі ў слухачоў вялікую цікавасць. Ён паведаміў, што, магчыма, у хуткім часе прыйдзе зноў у госці да філфакаўцаў у сувязі з мяркуемым выхадам новай паэтычнай кнігі.
Лявон Валасюк выпускнік школы № 16, у якой доўгі час працавала Заслужаная настаўніца Беларусі А.В. Башчук. Яна прывіла свайму вучню вялікую любоў да беларускага слова, нацыянальнай гісторыі і культуры. Менавіта таму, архітэктар па адукацыі, Л. Валасюк актыўна займаецца літаратурнай творчасцю: піша вершы, аповесці, раманы.
Мікола Аляхновіч не абмежаваўся толькі мадэратарствам – ён прачытаў уласныя вершы і пераклады з іншых еўрапейскіх моў.
Прысутныя мелі магчымасць набыць кнігі пісьменнікаў, атрымаць іх аўтографы.
Тэкст і фота Уладзіміра Сенькаўца