Тыдзень роднай мовы

22 лютага ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры студэнтамі першага курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” пад кіраўніцтвам дацэнтаў Алены Сцяпанаўны Кавалюк і Ларысы Іванаўны Яўдошынай было праведзена мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы, – вусны часопіс “Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму…” Яго матэрыялы накіраваны на фарміраванне павагі да роднай мовы як духоўнага скарбу народа, моцнай сацыяльнай матывацыі і грамадзянскай пазіцыі, нацыянальнай самасвядомасці.

23 лютага на філалагічным факультэце прайшла віктарына “Пуцявіны роднага слова”. Студэнты другога курса спецыяльнасцяў “Беларуская філалогія” і “Руская філалогія” паказалі свае веды па літаратуры, па творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Поделиться: