Тыдзень роднай мовы на філалагічным факультэце

На філалагічным факультэце працягваюцца мерапрыемствы ў межах “Тыдня роднай мовы”.

22 лютага прайшла інтэлектуальная гульня “Скарбы роднай мовы”.

Студэнтам былі прапанаваны пытанні, звязаныя з гісторыяй беларускай літаратурнай мовы. Удзельнікі гульні ўспомнілі, у якім помніку канцылярска-юрыдычнага пісьменства быў выкарыстаны скорапіс; у распрацоўцы якога юрыдычнага дакумента прымаў удзел доктар права, першадрукар і асветнік Ф. Скарына; у якім пісьмовым помніку беларускай мовы змешчаны словы: “А писар земский маеть по руску литерами и словы рускими вси листы, выписы и позвы писати, а не иншым езыком и словы”; на якой мове была напісана Берасцейская (Радзівілаўская) Біблія; якая з кніг была першым (рукапісным ці друкаваным) падручнікам для вывучэння беларускай мовы і інш.

Кафедра беларускай филалогіі

Поделиться: