-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
+375 162 21-65-17 (телефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 21-06-68 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by -
Услуги
Універсітэцкі навукова-метадычны семінар «Культура Берасцейшчыны, Беларусі, Сусвету ў люстэрку іменаслову»
18 красавіка 2019 года на філалагічным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў навукова-метадычны семінар «Культура Берасцейшчыны, Беларусі, Сусвету ў люстэрку іменаслову». Арганізатарам семінара выступіла кафедра беларускай філалогіі. Вочны і завочны ўдзел у мерапрыемстве ўзялі выкладчыкі і студнты Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, настаўнікі і школьнікі Брэста.
На семінары прагучалі даклады пра разнастайныя складнікі анамастычнай сістэмы, якая з’яўляецца фундаментальным матэрыялам для пазнання, раскрыцця свядомасці народа, для разумення псіхалогіі і характару людзей, якія адносяцца да пэўнай нацыянальнасці ці рэгіёна. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт Мікалай Мікалаевіч Аляхновіч прааналізаваў уласныя імёны як сэнсава-стылёвы маркер устойлівых адзінак, што адлюстроўваюць сюжэты сусветнай літаратуры і факты гісторыі розных краін. У дакладзе дацэнта кафедры беларускай філалогіі Святланы Феадосьеўны Бут-Гусаім былі разгледжаны працы беларускага анаматолага Ірыны Антонаўны Шумскай, якая аналізавала паходжанне, структуру, нацыянальна-культурную інфармацыю розных кампанентаў (уласных асабовых імёнаў, прозвішчаў, мянушак) анамастыкону Берасцейшчыны. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Брэста» Чарнавокая Юлія Міхайлаўна расказала аб навукова-даследчай дзейнасці вучняў Амелянецкай сярэдняй школы Камянецкага раёна па збіранні і аналізе анамастычнай лексікі. Вучнямі сярэдняй школы № 1 г. Брэста Шпак Анастасіяй і Пацейчуком Стасам былі падрыхтаваны даклады пра паходжанне прозвішчаў навучэнцаў школы, а таксама пра гісторыю назваў вуліц горада Брэста.
Студэнтамі філалагічнага факультэта Патапчук Ірынай, Кандрацюк Анастасіяй, Арэшка Юліяй, Юшкевіч Аксанай, Лапука Наталляй і інш. былі падрыхтаваны паведамленні пра вобразна-выяўленчую ролю ўласных імёнаў у творах берасцейскіх пісьменнікаў, а таксама пра адукацыйны і выхаваўчы патэнцыял уласных імёнаў, які рэалізуецца падчас вывучэння анамастычнай лексікі ў школе.
У заключэнне семінара для школьнікаў была арганізавана экскурсія па філалагічным факультэце.
Дзякуем усім удзельнікам мерапрыемства і спадзяёмся на далейшыя плённыя сустрэчы.
Кафедра беларускай філалогіі