Урачыстае закрыццё V Міжнароднага Пушкінскага фестывалю «Сябры, цудоўны наш саюз ...»

15 мая 2015 года адбылося ўрачыстае закрыццё V Міжнароднага Пушкінскага фестывалю «Сябры, цудоўны наш саюз ...», на якім былі падведзены вынікі цікавага, творчага і пазнавальнага конкурснага тыдня. Уручэнне грамат і дыпломаў упраўлення адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ажыццяўлялі выкладчыкі: загадчык кафедры тэорыі і гісторыі рускай літаратуры Т.В. Сянькевіч, выкладчыкі гэтай кафедры А.Д. Прыступа, М.І. Шалонік, Н.У. Навагродская, Л.М. Садко і В.М. Кавальчук.

Арганізатары фестывалю адзначылі, што ў гэтым годзе свята аб’яднала вялікую колькасць удзельнікаў з розных краін і гарадоў. Завочны ўдзел у адкрытых конкурсах эсэ «Невядомы вядомы Пушкін», плакатаў «А.С. Пушкін і яго эпоха »прынялі вучні і студэнты з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Грузіі, В’етнама, Туркменіі. Усё гэта яшчэ раз пацвердзіла, што падобныя фестывалі выклікаюць цікавасць і запатрабаваныя прадстаўнікамі розных народаў свету.

У рамках канцэртнай праграмы, прысвечанай закрыццю V Міжнароднага Пушкінскага фестывалю, выступіў калектыў тэатра жывога слова БрДУ імя А.С. Пушкіна (кіраўнік Т.В. Зарэмба), саліст Аляксандр Вабішчэвіч, студэнт факультэта фізічнага выхавання БрДУ імя А.С. Пушкіна. Самы юны ўдзельнік фестывалю Мацвей Буеў (г. Масква), які заваяваў сэрцы гледачоў з першага свайго выступлення, парадаваў публіку чытаннем верша А.С. Пушкіна «Помнік». Вялікім падарункам фестывалю стала выступленне лідара гурта «Ратаванне», выкладчыка музычнай школы «Ікс-стар», музыканта-інструменталіста Паўла Шальпука.

Кульмінацыяй свята стала дэманстрацыя фотапрэзентацыі «Дзённік Пушкінскага фестывалю – 2015» з самымі яркімі выступленнямі ўдзельнікаў творчага форуму моладзі.

Удзельнікі і госці расставаліся з цвёрдай упэўненасцю ў тым, што роўна праз год сустрэнуцца зноў. Перасягнуўшы свой першы маленькі юбілей, Пушкінскі фестываль ў 2016 годзе працягне сваю гісторыю і збярэ ўдзельнікаў на VI Міжнародным Пушкінскім фестывалі пад дэвізам «Сябры, цудоўны наш саюз ...»

Кафедра тэорыі і гісторыі рускай літаратуры

Поделиться: