Велапрабег, прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі

Традыцыйны памятны велапрабег, прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі, адбыўся 8 мая. У арганізацыі велаакцыі прынялі ўдзел выкладчыкі кафедры анатоміі, фізіялогіі і бяспекі чалавека: дацэнт А.М.Герасевіч, выкладчыкі Т.А.Гмір і Я.У.Цітарэнка, лабарант А.Г.Пархац, а таксама студэнты спецыялізацыі «Асновы ЛФК» 4 -га і 3-га курсаў.

Перад ад’ездам удзельнікаў з прывітальным словам выступіў заслужаны выкладчык Бакавец У.С., успомніўшы аб подзвігу салдат-абаронцаў Брэсцкай крэпасці і грамадзян СССР, якія ваявалі і загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Абраны маршрут пралягаў па месцах памяці, звязаных з расстрэламі і гібеллю ваеннапалонных і жыхароў Брэста ў ваколіцах горада. Студэнты і выкладчыкі правялі ўборку помнікаў, усклалі вянкі і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых у гады вайны. Сімвал гераізму савецкага народа ў гады вайны – георгіеўская стужка – быў прышпілены да грудзей удзельнікаў велаакцыі, нагадваючы, што вайна закранула кожнага з прысутных, пакінуўшы глыбокі след у лёсе іх родных і блізкіх.

Сідарук Вікторыя, Цямноў Юрый,
студэнты 4-га курса факультэта фізічнага выхавання

Поделиться: