Віншуем пераможцаў конкурса на лепшае студэнцкае навукова-даследчае аб’яднанне!

На Савеце ўніверсітэта 26 красавіка 2013 года рэктар павіншаваў кіраўнікоў навуковых груп – загадчыка кафедры тэарэтычнай фізікі і астраноміі Ўладзіміра Станіслававіча Секяржыцкага (група “Па тэарэтычнай астрафізіцы”) і дацэнта кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Лідзію Васільеўну Шукевіч (група “Фізічная культура – шлях да здароўя”) – з перамогай у конкурсе на лепшае студэнцкае навукова-даследчае аб’яднанне і ўзнагародзіў дыпломамі за першае месца ў галіне прыродазнаўчых і галіне сацыяльных і гуманітарных навук.

Са словамі падзякі ў адрас студэнцкіх навукова-даследчых груп за выдатную працу ў навуковым напрамку, за перамогу ў конкурсе Мечыслаў Эдвардавіч уручыў прадстаўнікам груп Яўгену Саванчуку і Кацярыне Катовіч грашовыя сертыфікаты.

Акрамя таго, на Савеце ўніверсітэта былi ўзнагароджаны пераможцы конкурса на лепшую дыпломную работу i магiстэрскую дысертацыю па прыродазнаўчых i гуманiтарных спецыяльнасцях.

Жадаем новых поспехаў на прафесійнай ніве, плённай працы, аптымізму і невычэрпнай энергіі!

Таццяна Ківачук,
аддзел інфармацыйна-аналітычнай і іннавацыйнай дзейнасці

    

Поделиться: