Удзел у Міжнародным з’ездзе славістаў – гонар універсітэта

20–27 жніўня 2013 года ў Мінску адбыўся XV Міжнародны з’езд славістаў. Першы форум прайшоў у 1929 годзе ў Празе. З таго часу філолагі сустракаюцца кожныя пяць гадоў, і сёлета Мінск упершыню прымаў больш за 600 навукоўцаў з 35 краін свету.

Ад БрДУ імя А.С.Пушкіна філалагічную навуку прадставіла доктар філалагічных навук, прафесар І.А.Швед, якая выступіла з дакладам “Колеравы код абрадаў жыццёвага цыкла беларусаў і іншых славян” і якой належала старшынства на пасяджэнні “Славянскі фальклор, міфалогія і традыцыйная духоўная культура”.

Акрамя таго, Іна Анатольўена ад беларускага боку прэзентавала матэрыялы “Фальклор і фалькларыстыка на Беларусі: сучаснае і будучае” для міжнароднага тэматычнага блоку “Фальклор і фалькларстыка ў свеце постмадэрнізму”.

Вучэбная фальклорна-краязнаўчая лабараторыя

Поделиться: