Прэзентацыя зборніка перакладаў М.М.Аляхновіча “Такая тонкая размовы ніць”

11 лістапада 2013 года на філалагічным факультэце адбылася прэзентацыя зборніка перакладаў М.М.Аляхновіча “Такая тонкая размовы ніць”. Сустрэчу падрыхтавалі студэнты ІІІ курса беларускай філалогіі пад кіраўніцтвам дацэнта Л.В.Леванцэвіч.

На суд аматараў паэтычнага слова была прадстаўлена кніга перакладаў Міколы Мікалаевіча Аляхновіча, кандыдата філалагічных навук, дацэнта кафедры беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі БрДУ імя А.С. Пушкіна, арыгінальнага паэта, тонкага знаўцы мовы. Пад адной вокладкай Мікола Аляхновіч змясціў пераклады вершаў з чатырох моў: украінскай, польскай, венгерскай і рускай.

Кафедра беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі

Поделиться: