-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
+375 162 21-65-17 (телефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 21-06-68 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by -
Услуги
Это нашей истории строки…
Кожны культурны чалавек павінен ведаць гісторыю сваёй краіны, горада, вёскі, сям’і і, канечне, сваёй навучальнай установы. Гэта дазваляе нам удасканальвацца, дае магчымасць інакш паглядзець на развіццё. 26 сакавіка 2015 года на псіхолага-педагагічным факультэце прайшла інтэлектуальна-пазнавальная гульня «Это нашей истории строки…», прысвечаная 70-годдзю ўніверсітэта. Гульня праводзілася з мэтай паглыблення і пашырэння ведаў студэнтаў аб гісторыі ВНУ, асэнсавання мінулага ўніверсітэта і псіхолага-педагагічнага факультэта праз дзейнасць выкладчыкаў і студэнтаў, выхавання ў студэнтаў пачуцця грамадзянкасці, беражлівых адносін да гістарычных і культурных традыцый навучальнай установы, захавання пераемнасці паміж пакаленнямі.
У гульні прынялі ўдзел дзве каманды студэнтаў трэцяга курса. Гульня праводзілася ў чатыры этапы: «Знаўцы гісторыі ўніверсітэта», «Знаўцы гісторыі факультэта», «Здагадайся, хто гэта», «Псіхолага-педагагічны факультэт – гэта…». За правільныя адказы каманды атрымлівалі сардэчкі. Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі былі правільнасць і паўната адказу на пытанне. Прайшоў і конкурс балельшчыкаў, якія аддалі заробленыя сардэчкі сваім камандам. Члены каманд і студэнты-балельшчыкі былі нядрэнна падрыхтаваныя і аднесліся да гульні вельмі сур’ёзна.
Каманды адказалі на большасць пытанняў, паказаўшы свае веды гісторыі ўніверсітэта і псіхолага-педагагічнага факультэта. Члены каманд свабодна арыентаваліся ў храналогіі падзей, звязаных з БрДУ і псіхолага-педагагічным факультэтам, працавалі дружна і зладжана.
Журы інтэлектуальна-пазнавальнай гульні ў складзе дэкана факультэта С.С. Кацэвіч і студэнтаў 5 курса Г. Дзенісюк і Н. Касевіч вызначыла пераможцу. Ёю стала каманда «Умнички» (32 група). Абедзве каманды атрымалі салодкія прызы ад арганізатараў гульні.
Напрыканцы гульні яе ўдзельнікі запалілі сем свечак, якія сімвалізуюць кожнае дзесяцігоддзе з жыцця ўніверсітэта.
Кафедра беларускай і рускай моў
з методыкай выкладання