Да 70-годдзя Перамогі

9 мая калектыў універсітэта ўдзельнічаў у свяце, прысвечаным 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У гэты дзень адбыліся святочнае шэсце і ўрачысты мітынг у мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой». Дзясяткі тысяч берасцейцаў і гасцей горада наведалі святое для ўсіх беларусаў і многіх народаў былога СССР месца, каб разам ушанаваць памяць воінаў, якія аддалі жыцці за сваю Радзіму, і выказаць сваю салідарнасць і адзінства ў адстойванні ідэалаў міру і свабоды.

Прэс-служба ўніверсітэта

Поделиться: