«Кіроўца – пешаход: зносіны па Правілах!»: Інфармацыйная гадзіна з супрацоўнікам ДАІ

12 мая 2015 года ва ўніверсітэце адбылася сустрэча студэнтаў з намеснікам начальніка ўпраўлення ДАІ па Брэсцкай вобласці Юрыем Рамановічам. Яна праходзіла пад дэвізам: «Кіроўца – пешаход: зносіны па правілах!». Зносіны студэнтаў з Юрыем Рамановічам мелі пазнавальна-прафілактычны характар.

У апошнія гады агрэсіўныя паводзіны ўдзельнікаў дарожнага руху сталі адной з галоўных прычын аварый і гібелі людзей.

Юрый Рамановіч падкрэсліў важнасць і неабходнасць узаемнай павагі паміж удзельнікамі дарожнага руху. Асаблівую ўвагу ён надаў правілам пры перамяшчэнні на велатранспарце.

У канцы сустрэчы студэнты паглядзелі фільм пра тое, як, выконваючы правілы дарожнага руху, людзі робяць свет больш бяспечным і дабрэйшым.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Поделиться: